Місія БДІПЧ АБСЕ 31 ліпеня прыбудзе ў Беларусь для назірання за выбарамі ў парламент

Общество

Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

osce

“Місія БДІПЧ АБСЕ прыязджае ў краіну 31 ліпеня, гэта значыць ужо ў нядзелю, і 2 жніўня ў Цэнтральнай камісіі назначана сустрэча з кіраўніцтвам місіі”, – расказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, кіраўнік групы кароткатэрміновых наглядальнікаў – прадстаўнік Італіі Каэтана дэ Зулуета Оўтрам. Яна нарадзілася ў Калумбіі, працуе журналістам з 1981 года, цяпер таксама з’яўляецца блогерам, з 1996 года выбіраецца ў сенат Італіі, а потым – у Палату прадстаўнікоў італьянскага парламента. У Беларусі яна не вяла назіранне за выбарамі, аднак узначальвала місію БДІПЧ АБСЕ ў такіх дзяржавах, як Азербайджан, Турцыя, Францыя, Чэхія, Узбекістан, Украіна.

Усяго ж у ЦВК акрэдытавана 193 міжнародныя наглядальнікі, у тым ліку 142 з іх прадстаўляюць місію СНД і 51 – БДІПЧ АБСЕ. Акрамя таго, у Цэнтрвыбаркаме акрэдытавана 8 прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў у якасці нацыянальных наглядальнікаў.

БелТА



Пакінуць адказ