Юныя таленты Брагіншчыны спаборнічалі ў творчым конкурсе

Грамадства

0014

Раённы этап IV рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”, што адбыўся на мінулым тыдні, вывеў на сцэну юных талентаў, якія імкнуцца праяўляць сябе, дасягаць вышынь.

Мэта конкурсу, арганізатарамі якога сталі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, – духоўнае развіццё падрастаючага пакалення, выхаванне яго ў атмасферы сяброўства, патрыятызму, паважлівага стаўлення да гісторыі, культуры і традыцый роднага краю. Менавіта таму юныя артысты спявалі і чыталі вершы, прысвечаныя Радзіме, маці, міру… Пранікнёныя радкі пра прыгажосць Беларусі, несумненна, знайшлі водгук у душы кожнага, хто прасутнічаў у глядзельнай зале, бо наша агульная задача – шанаваць і прымнажаць спадчыну продкаў, а таксама рабіць усё, каб будучыня краіны была светлай, добрай, мірнай.

000100020003000400050006001200110013

Дзеці паказалі шматграннасць сваіх талентаў у розных напрамках: вакале, харэаграфіі, тэатральнай творчасці і інш. Таму канцэрт атрымаўся цікавым, прайшоў на адным дыханні, паставіўшы перад журы даволі складаную задачу – вылучыць лепшых. Як адзначыў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Даўгулявец, конкурсная праграма адрознівалася высокім узроўнем падрыхтоўкі. Яе ўдзельнікі ў чарговы раз даказалі, што ў нашага раёна вялікі творчы патэнцыял.

Аднак патрэбна было прымаць рашэнне. І калі час чакання вынікаў прайшоў, зала затаіла дыханне. Самых таленавітых у кожнай намінацыі журы адзначыла дыпломамі.

000700080009

“Фальклорная творчасць”:

І месца – калектыў “Спадчына” з песняй “Зялёнае жыта” (Камарынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі).

“Харэаграфічная творчасць”:

І месца – калектыў “Крышталь” з танцамі “Настрой” і “Птушка шчасця” (Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі);

ІІ месца – калектыў “Андрэй і К” з танцам “Jack” (Буркоўская СШ).

“Тэатральная творчасць”:

І месца – канферанс “Чароўнае свята” ў складзе Валерыі Пінчук і Аліны Ятчанкі (Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі);

ІІ месца – Наталля Худзенка з вершам Пятруся Броўкі “Калі ласка” (Мікуліцкая СШ).

“Вакальная творчасць” (салісты):

І месца – Алена Харошка з песняй “Хлопушки” (гімназія г.п. Брагіна);

ІІ месца – Станіслаў Брэгід з песняй “Святой Беларусі зямля” (Малажынская СШ);

ІІІ месца – Карына Дзядзенка з песняй “Мой дом” (гімназія г.п. Брагіна) і Яна Галавачова з песняй “Да цябе, Беларусь!” (Малажынская СШ).

“Вакальная творчасць” (дуэты):

І месца – Уладзімір Захараў і Анастасія Тульжэнка з песняй “Белыя лебедзі” (Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі).

Пераможцы прадставяць Брагіншчыну на занальным этапе агляду-конкурсу, які адбудзецца 28 студзеня ў Хойніках.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *