Свята восені прайшло ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў

Праздники и будни

Svyata001

Кажуць, што восень – гэта сум, суцэльныя дажджы і пахмурнае надвор’е. Гэта не так. Восень па-свойму цудоўная пара года, якая дорыць душы шчодрасць, сэрцу – цеплыню чалавечых адносін, уносіць у наша жыццё непаўторную прыгажосць. І менавіта ёй, залатой восені, прысвячалася свята, якое прайшло ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў.

Увазе прысутных была прапанавана цікавая конкурсная праграма з вясёлымі гульнямі, віктарынамі, песнямі і вершамі. А падрыхтавалі святочнае мерапрыемства супрацоўнікі раённага дома культуры Святлана Корхава, Святлана Чубса, Яўген Корхаў і Андрэй Дзядкоў, кожнае выступленне якіх гледачы сустракалі з цеплынёй.

Svyata002

– Для многіх наведвальнікаў нашай установы вялікі свет абмежаваны, таму мы імкнемся як мага часцей сабраць іх разам, каб яны змаглі пагутарыць, адпачыць, прадэманстраваць свае таленты, новыя дасягненні, – адзначае загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Любоў КУЗНЯЦОВА. – Усе нашы мерапрыемствы накіраваны на тое, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі не толькі з карысцю праводзілі вольны час, пашыралі далягляд, але і адчувалі сябе запатрабаванымі. Тым больш што такія сустрэчы дастаўляюць ім задавальненне, дораць добры настрой.

Аб падарунках для ўдзельнікаў конкурснай праграмы паклапаціліся раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” (узначальвае Любоў Кузняцова) і абласная дабрачынная грамадская арганізацыя “Лепшы шлях” (Юрый Куніцкі).

Завяршылася свята восені традыцыйным чаяваннем з пачастункамі і дабрадушнай гутаркай у прыемнай кампаніі.

Svyata003



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *