Равесніца Вялікага Кастрычніка Алена Цямляк прымала віншаванні

Грамадства

0887001

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач разам з дэпутатам раённага Савета дэпутатаў Святланай Ярмоленкай павіншавалі са святам старэйшую жыхарку Брагіншчыны Алену Цямляк, якая нарадзілася ў далёкім 1917 годзе і сёлета адзначыла стогадовы юбілей, уручылі жанчыне падарунак.

Алена Яўціхіеўна – носьбіт гісторыі і сведка падзей цэлага стагоддзя. Нягледзячы на такі паважаны ўзрост, равесніца рэвалюцыі выразна памятае ўсе асноўныя вехі свайго жыццёвага шляху. І заўсёды рада падзяліцца з гасцямі ўспамінамі.

Сёння аднагодка Вялікага Кастрычніка ганарыцца дзяржавай, на карысць якой яна працавала, і моладдзю, што шануе і паважае пажылых людзей.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *