У Брагінскім гістарычным музеі прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі

Грамадства

00001

Яшчэ, здаецца, зусім нядаўна былі лекцыі і трывожныя тыдні сесій, падрыхтоўка рэфератаў і курсавых, атрыманне запаветнага дыплома, а сёння ўжо яны, разумныя і натхнёныя, смелыя і энергічныя, у новым статусе – маладыя спецыялісты. Як там, на новым вітку жыцця? Ці збудуцца мары, ажыццявіцца задуманае, апраўдаюцца надзеі? Адказ на гэтыя пытанні дасць, вядома, час. А пакуль у кожнага ёсць магчымасць разлічваць на падтрымку старэйшых калег, набірацца вопыту і імкнуцца да таго, каб стаць прафесіяналам, аўтарытэтнай асобай.

На прадрыемствы, у арганізацыі і ўстановы Брагіншчыны сёлета былі накіраваны 94 выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Па добрай традыцыі кожны год для новаспечаных спецыялістаў арганізоўваецца сустрэча з мясцовым кіраўніцтвам. І, як адзначыў, вітаючы галоўных герояў дня, старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, знаходзіцца побач з імі, выступаць перад такой аўдыторыяй пачэсна: з маладымі кадрамі мы заўсёды звязваем надзеі на паспяховую будучыню, стабільнае развіццё нашых прадпрыемстваў і арганізацый, станоўчыя змены ў жыцці. Так што цяпер і ад іх стараннасці, адказнасці, якаснай працы ў тым ліку залежыць агульны дабрабыт. А калі будуць узнікаць праблемы, з’яў-ляцца цяжкасці, дзверы кіраўніцтва для людзей заўсёды адкрыты, – звярнуў увагу Аляксандр Васільевіч. І каб бліжэй пазнаёміць маладых асоб з мінулым і сучасным паўднёва-ўсходняга куточка Беларусі, які многія для сябе толькі адкрылі, спыніўся на найбольш значных гістарычных фактах, дасягненнях і здабытках брагінчан, перспектывах развіцця раёна, акрэсліў існуючыя праблемы.

0000200003

Запрошаныя на мерапрыемства атрымалі ў час сустрэчы карысную інфармацыю, што датычыла розных аспектаў іх жыцця. А іменна: як рэалізуецца на Брагіншчыне маладзёжная палітыка, чым выгадныя льготныя крэдыты для маладых, на якія гарантыі, матэрыяльныя кампенсацыі можна разлічваць у пачатку працоўнай дзейнасці, хто знаходзіцца ў ліку першачарговых прэтэндэнтаў на жыллё. Гэтыя пытанні асвятлілі в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Юлія Сапега, начальнік аддзела ЖКГ Сяргей Прыходзька, галоўны спецыяліст аддзела рознічнага і карпаратыўнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг №306 ААТ «ААБ Беларусбанк» Аксана Бабранок, начальнік аддзела аховы працы, сацыяльна-працоўных адносін і занятасці Вікторыя Костылева.

Сваімі ўражаннямі аб жыц- ці і працоўнай дзейнасці на Брагіншчыне падзяліўся інс-пектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Ельсукоў, які прыехаў у наш раён пасля заканчэння Гомельскага інжынернага інстытута МНС у мінулым годзе.

Такія сустрэчы – добрая магчымасць не толькі наладзіць канструктыўны дыя-лог паміж прысутнымі і даведацца пра сацыяльна-культурны і эканамічны патэнцыял Брагіншчыны, але і задаць хвалюючыя пытанні, абмяняцца думкамі, завязаць кантакты. А каб разнастаіць праграму, напоўніць яе мастацкім зместам, абудзіць цікавасць да мясцовай спадчыны і проста ўзняць настрой, работнікі культуры падрыхтавалі для маладых спецыялістаў канцэртныя нумары, запрасілі на экскурсію па гістарычным музеі з карціннай галерэяй. У сценах апошняга, дарэчы, і праходзіла мерапрыемства.

0000400005

Няхай побач з вамі, юнакі і дзяўчаты, будуць натхненне і прага да творчага пошуку, настойлівасць у дасягненні мэтаў, рэалізацыі крэатыўных ідэй, ажыццяўленні светлых задум. Зялёнага святла па жыцці!

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *