9 мая — Дзень Перамогі

Грамадства Официально Праздники и будни

000088765

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Брагіншчыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!

Гэта гістарычная дата вось ужо 73 гады з’яўляецца для нашага народа адной з самых светлых, урачыстых і значных. Мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаахвярнасці абаронцаў Радзімы, а слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

Самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна пакінула след у кожнай беларускай сям’і. Мужнасць і самаадданасць пакалення пераможцаў дапамаглі выстаяць, перамагчы і аднавіць разбураную гаспадарку. 9 Мая – свята, якое аб’ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі.

У гэтыя светлыя майскія дні ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя, святочнага настрою, шчасця, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Са святам!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *