З 25 жніўня вадзіцеляў будуць штрафаваць за няўключанае днём святло фар

Территория закона Школа бяспекі

svet

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці» пройдзе ў Беларусі з 25 жніўня па 5 верасня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

У гэтыя дні транспартныя сродкі павінны ў светлы час сутак ехаць з уключаным блізкім святлом фар. Спецмерапрыемства праводзіцца ў сувязі з завяршэннем летніх канікулаў і пачаткам навучальнага года ў мэтах прафілактыкі і папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей.

Намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей аб’яднаюць супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі, педагогі і бацькі. З 1 па 7 верасня ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі будзе арганізаваны Тыдзень бяспекі дарожнага руху. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў прымуць удзел ва ўрачыстых лінейках, прысвечаных пачатку навучальнага года. Запланаваны прафілактычныя мерапрыемствы для дзяцей і падлеткаў. Конкурсы, віктарыны, кіна- і відэалекторыі, спартыўна-навучальныя заняткі прызначаны нагадаць дзецям аб неабходнасці выканання правіл бяспечных паводзін на дарозе.

На бацькоўскіх сходах і ў час сустрэч у працоўных калектывах міліцыянеры растлумачаць прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх і адказнасці за парушэнні ПДР. З гэтай мэтай 31 жніўня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «У новы навучальны год — бяспечных усім дарог!».

Супрацоўнікі міліцыі будуць дзяжурыць каля школ і ў месцах інтэнсіўнага руху дзяцей-пешаходаў. Нарады ДПС пракантралююць выкананне правіл бяспечнай перавозкі дзяцей, спынення і стаянкі транспартных сродкаў, будуць папярэджваць парушэнні і з боку пешаходаў, якія падаюць дрэнны прыклад маленькім удзельнікам дарожнага руху.

Новаўвядзеннем гэтага года стануць мабільныя датчыкі кантролю скорасці на ўчастках аўтамабільных дарог і магістральных вуліц паблізу ўстаноў адукацыі.

ДАІ нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання правіл бяспечнай перавозкі непаўналетніх. Дзіця ў аўтамабілі павінна знаходзіцца ў спецыяльным утрымліваючым устройстве, якое адпавядае яго вазе і росту. Аўтакрэсла або бустар неабходна правільна ўстанавіць і замацаваць у аўтамабілі. Дзеці старэйшыя за 12 гадоў павінны быць прышпілены стандартнымі рамянямі бяспекі.

З пачатку года на беларускіх дарогах загінулі 17 і атрымалі траўмы 250 непаўналетніх.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *