Сяргей Рак і Сяргей Краўчанка атрымалі нагрудныя знакі

Праздники и будни

Напрыканцы адыходзячага года слесары аварыйнай службы Брагінскага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “Рэчыцагаз” Сяргей Рак і Сяргей Краўчанка за шматгадовую добрасумленную працу атрымалі нагрудныя знакі.

У іх не толькі аднолькавае імя, але і імя па бацьку – Пятровіч. Сяргей Рак узнагароджаны нагрудным знакам “60 гадоў газіфікацыі Рэспублікі Беларусь”.

У калектыў прадпрыемства ўліўся ў 2001-м, быў спачатку аператарам ГЗС, падключаў спажыўцам балоны са звадкаваным газам, і толькі пасля таго, як набыў вопыт і неабходныя веды, стаў слесарам аварыйнай службы.

Сяргей Краўчанка звязаны з галіной больш чым два дзесяцігоддзі. Яму выпаў гонар паўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 60-годдзя газіфікацыі Рэспублікі Беларусь у Полацку, дзе і ўручылі нагрудны знак “Ганаровы работнік газавай і паліўнай прамысловасці”.

Як расказаў начальнік Брагін-скага РГЗ Сяргей Барысенка, кандыдатуры для ўзнагароджвання адбіралі па трох крытэрыях: стаж, прафесіяналізм, водгукі аб рабоце не толькі членаў калектыву, але і кіраўніцтва ўпраўлення. Можна толькі парадавацца і за аднаго, і за другога Сяргея Пятровіча і пажадаць, каб такіх прыемных хвілін у іх жыцці было больш.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий