19 мая — Дзень піянерскай дружбы

Грамадства

Піянерскі рух, які бярэ пачатак 19 мая 1922 года, у суверэннай Беларусі атрымаў другое нараджэнне. Яго лепшыя традыцыі знайшлі сучаснае ўвасабленне ў справах сённяшніх школьнікаў, якія, як і іх папярэднікі, імкнуцца ва ўсім быць прыкладам для іншых.

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя – адна з самых масавых у нашай краіне. Заклік “Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці – будзь гатовы!” сёння актуальны і для многіх школьнікаў Брагіншчыны. Па словах метадыста цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталлі Фурс, у нашым раёне дзейнічаюць 12 піянерскіх дружын, якія аб’ядноўваюць больш за 1000 чалавек.

Работа БРПА накіравана на развіццё і патрыятычнае выхаванне хлопчыкаў і дзяўчынак, а асноўная задача піянерскага руху – матываваць падрастаючае пакаленне на пазітыўныя і, галоўнае, карысныя справы. Напярэдадні Дня піянерскай дружбы ва ўстановах адукацыі раёна пройдуць патрыятычныя акцыі, культурныя праграмы і лінейкі з прыняццем у рады арганізацыі актыўных, ініцыятыўных і таленавітых дзяцей.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *