Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Грамадства

2 красавіка –  Дзень  яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя  жыхары Брагінскага раёна!

Віншуем вас з  Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Нашы народы звязваюць шматвекавыя сувязі, кроўная і духоўная еднасць, агульныя выпрабаванні і перамогі. У календары расіян і беларусаў гэтае свята з’явілася 24 гады таму. Яно сімвалізавала пачатак новага этапа збліжэння дзвюх дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, што ўвянчалася стварэннем Саюзнай дзяржавы.

Многае ўжо зроблена, рэалізуюцца міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваюцца гандаль, супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, ідзе работа над навуковымі і інавацыйнымі праектамі.

Сёння нас радняць агульная гісторыя, культура і, самае галоўнае, – шчырае імкненне да аб’яднання намаганняў і магчымасцей з мэтай устойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу.

Жадаем жыхарам раёна, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай рэалізуюцца самыя смелыя планы, а ў нашым беларуска-расійскім доме пануюць мір і згода.

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *