Сардэчна віншуем вас з 75-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

80 гадоў вызвалення Беларусі Грамадства

Паважаныя жыхары Брагіншчыны!

Сардэчна віншуем вас з 75-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Кожны год у святы для нас  дзень 9 Мая  мы аддаём даніну вялікай павагі бяспрыкладнаму подзвігу савецкага народа. Нізка схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў на полі бою, хто быў закатаваны  ці расстраляны фашыстамі, памёр ад ран у мірны час, хто пайшоў з жыцця ўжо ў нашы дні, унёсшы вялікі ўклад у аднаўленне народнай гаспадаркі і патрыятычнае  выхаванне падрастаючага  пакалення.

Мы з глыбокай удзячнасцю гаворым самыя цёплыя словы ветэранам, якія сёння  знаходзяцца побач з намі. Франтавікі, партызаны, працаўнікі  тылу, удовы і сіроты тых, хто не вярнуўся з вайны дамоў – усе вы вынеслі неймаверныя пакуты найцяжэйшых выпрабаванняў. Але выстаялі і  перамаглі, каб жыць, працаваць, будаваць светлае заўтра сваёй Радзімы. Дзякуй за тое, што падарылі свабоду і мір!

Жадаем усім  здароўя і шчасця! Каб над галавой было толькі чыстае, бязвоблачнае неба! Мы цэнім і шануем спадчыну – свабоду і незалежнасць – і будзем усё  рабіць, каб родная Беларусь квітнела, каб народ яе жыў дастойна і радасна.

Са святам!

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *