З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь i 76-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Важное Общество

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Брагінскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

i 76-й гадавінай  вызвалення нашай краіны

ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

У дзень памяці i нацыянальнага гонару, калі аб’яднаны такія важныя для ўсіх паняцці, як Вызваленне, Перамога, Незалежнасць, мы шануем мужны подзвіг герояў, аддаём даніну павагі франтавікам i працаўнікам тылу, партызанам i падпольшчыкам, усім, хто прынёс свабоду беларускаму народу.

Сучаснае пакаленне дастойна працягвае традыцыі сваіх папярэднікаў, бярэ новыя вышыні, упэўнена глядзіць у будучыню. Мы стварылі суверэнную дзяржаву са стабільнай эканомікай, якая дынамічна развіваецца, з перадавой навукай і багатай культурай. Усіх нас, нягледзячы на рознасць гадоў і лёсаў, аб’ядноўвае высокае пачуццё прыналежнасці да мужнага і вялікага народа.

Незалежнасць краіны – гэта не толькі сімвалы: герб, флаг і гімн, але і рэальная магчымасць грамадзян свабодна выбіраць уладу, вырашаць эканамічныя і сацыяльныя пытанні, фарміраваць напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі. Падмурак усіх гэтых дасягненняў – мір і згода, адзінства ўлады і народа, шырокае ўключэнне грамадзян у кіраванне дзяржавай.

Дзень Незалежнасці – доказ таго, што мы жывём спакойна і свабодна, з пачуццём гонару за нашу цудоўную, светлую краіну з назвай Беларусь!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *