Паэт Мікола Мятліцкі: хачу сумленна заявіць суайчыннікам – не падманвайцеся! Ім патрэбны нашы мазалі

Общество

– Мы ведаем, што гэта працуюць грошы алігархата, які даўно квапіцца на нашу незалежнасць, суверэнітэт, тым больш на нашы сучасныя эканамічныя дасягненні. Хопіць трох-чатырох алігархаў, якія падзеляць Беларусь, а пакуль кідаюць на барыкады гневу вялікія грошы з надзеяй на тое, што гэтая тэрыторыя, як і многія ў свеце, будзе падуладная толькі ім. І яны тут пабудуюць той лад, які трымаў чалавецтва ў рабстве вякамі і прывёў да таго, што самыя багатыя 26 сямей у свеце маюць у сваім дастатку прыбытак паловы ўсяго чалавецтва. Капіталістычная несуразмернасць усцешыла многіх і ў нас, хто хоча пагрэць рукі пры падзеле агульнанароднай маёмасці. Няхай азірнуцца на могілкі тае ж Расіі, дзе цэлыя алеі помнікаў тым, хто прымаў удзел у барацьбе за падзел расійскай маёмасці, дзе ляжаць маладыя. Гэта крымінальны свет, і ў яго ўцягнуць Беларусь мы не павінны дазволіць. Я як паэт і грамадзянін нашай дзяржавы сваёй творчасцю не раз усхвалявана казаў пра тое, што мы здабылі сваю незалежнасць дзеля таго, каб пабудаваць маладую краіну, пра якую марыў Янка Купала. Наша Бацькаўшчына змагла заняць свой пачэсны пасад між народамі дзякуючы высокім памкненням, эканамічным поспехам.

–Маё пакаленне прыклала інтэлектуальныя і духоўныя сілы для стварэння Беларусі як узору для ўсяго чалавецтва, як папроку для тых, хто хоча прыгрэць да сваіх рук усё, пакінуўшы нас у галечы. Хачу сумленна заявіць суайчыннікам: не падманвайцеся! Вы не апынецеся сярод тых двух-трох працэнтаў, якія будуць пачываць на Канарах, Мальдывах і іншых астравах, набудуць сабе цудоўную маёмасць за межамі Беларусі і хутка забудуцца пра наш пот, слёзы і рабства. Ім патрэбны нашы мазалі! Гэтая вечная спружына рухала капіталістычны свет. Паглядзіце, што сёння творыцца ў Еўропе, якія там бунты, думаеце – ад сытага і заможнага жыцця? Мы меркавалі пра вялікія дасягненні тамтэйшай медыцыны, між тым падчас эпідэміі каронавірусу выміралі дамы састарэлых у Іспаніі, Францыі, Італіі, бо там даўно ніхто не турбуецца пра чалавека. Ці ў Амерыцы, дзе за 62 дні вылечылі 92-гадовага дзядулю і прад’явілі рахунак у звыш мільёна долараў. Гэта жывыя факты сучаснасці. Таму не спакушайцеся, асабліва звяртаюся да моладзі. Вам прыйдзецца папрацаваць на дабрабыт краіны, каб ствараліся сем’і, нараджаліся дзеці, і паверце: яснейшага неба, як над Бацькаўшчынай, нідзе няма. Наша зямля не раз была паліта крывёй, таму маем права на сваю мужнасць і абарону ў розных, і ў тым ліку палітычных варунках. Веру, што для гэтага нам хопіць сумлення!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *