Сяброўства, мары і выдатныя магчымасці: шостага верасня день нараджэння адзначыць ГА “БРСМ”

Главное Грамадства

Шостага верасня день нараджэння адзначыць ГА “БРСМ” – адна з вялікіх і найбольш аўтарытэтных  маладзёжных арганізацый краіны.

У гэты дзень у 2002 годзе на агульным з’ездзе ГА “БПСМ” і ГА “БСМ” было прынята рашэнне аб зліцці дзвюх маладзёжных арганізацый Беларусі ў адзіную – ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Сёлета БРСМ спаўняецца 18 гадоў і ён працягвае аб’ядноўваць у сваіх радах актыўных і таленавітых юнакоў і дзяўчат – школьнікаў, студэнтаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў – усіх, хто шчыра любіць Радзіму і імкнецца быць карысным роднаму краю. Як паведаміла галоўны спецыяліст раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Вольга РАМАНАВЕЦ, на сёння ў склад аб’яднання ўваходзяць больш за 500 жыхароў Брагіншчыны, ва ўстановах і на прадпрыемствах створана 47 пярвічак.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі – гэта патрыятызм, другасная занятасць, падтрымка талентаў, рух маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, здаровы лад жыцця і мноства іншых цікавых накірункаў і спраў. А яшчэ гэта сяброўства, агульныя мары і выдатныя магчымасці. Дарэчы, БРСМ з’яўляецца пераемнікам лепшых традыцый ЛКСМ Беларусі, датай заснавання якога лічыцца 24 верасня 1920 года. У гэты дзень у Мінску пачаў работу I Усебеларускі з’езд камсамола. Сёлета спаўняецца роўна 100 гадоў з дня гэтай значнай для нашай краіны падзеі.

Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *