Спартыўны азарт, добры настрой і радасць перамог: спаборніцтвы па лыжных гонках прайшлі ў Камарыне

Важное Грамадства Спорт

Спаборніцтвы па лыжных гонках сярод устаноў і арганізацый Брагінскага раёна праводзіліся ў рамках Сусветнага дня снегу.

Яны прайшлі на стадыёне Камарынскага фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі.

Удзельнікі спаборнічалі ў эстафеце (мужчыны — 2 км, жанчыны — 1 км) у дзвюх групах:

•  каманды ўстаноў адукацыі;

•  каманды іншых устаноў і арганізацый.

Лёгкага старту, добрых вынікаў і цудоўнага настрою лыжнікам пажадала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Даўжанок.

З правіламі спаборніцтваў пазнаёмілі старшыня ФСК “Ураджай” Сяргей Фурс і дырэктар Камарынскага ФСЦДіМ Мікалай Шубянок.

 

На старце – прадстаўнікі ўстаноў адукацыі.

 

На старце – прадстаўнікі  арганізацый.

 

Цырымонія ўзнагароджвання.

 

Сярод устаноў адукацыі перамогу святкавала каманда Брагінскай школы (Аляксандр Малочка, Ганна Макаранка, Аляксей Раманюк).

 

Другое месца заняла каманда Камарынскай школы.

 

Трэцяе месца заняла каманда Мікуліцкай школы.

 

Сярод арганізацый першае месца заняла каманда Камарынскага лясгаса (Дзмітрый Музычэнка, Вікторыя Сідарава, Сяргей Літошанка).

 

Другое месца заняла каманда запаведніка.

 

Трэцяе месца заняла каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Пераможцы ў групах узнагароджаны кубкамі.

Каманды і ўдзельнікі, якія занялі першыя, другія і трэція месцы, узнагароджаны медалямі і дыпломамі ад Брагінскага раённага ФСК “Ураджай”.

 

Віншуем пераможцаў  і прызёраў!

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *