Артысты Брагінскага РДК накіраваліся ў глыбінку з тэматычнай праграмай, прысвечанай 35-годдзю чарнобыльскай катастрофы

Важное Да 35-годдзя чарнобыльскай трагедыі Общество

У Грушным вяскоўцы сабраліся каля дома аднаго з мясцовых жыхароў. Пачуўшы гукі музыкі, многія нават пакінулі працу на агародах.

Усе з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, гульнях і танцах, актыўна падпявалі самадзейным артыстам. Нягледзячы на  паслячарнобыльскія цяжкасці, жыхары вёскі змаглі захаваць сілу і моц духу, аптымізм, шчодрасць душы, любоў да творчасці.

Пасля канцэрта вяскоўцы шчыра дзякавалі самадзейным артыстам Пятру Дзядкову, Андрэю Дзядкову, Любові Дубатдзел, Валянціне Раманюк, Ірыне Гаршковай, Але Злыдзенцы, Яўгену Кукуеву, Анжэле Бондар за насычаную і змястоўную творчую праграму, запрашалі прыязджаць яшчэ. Вялікую дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства аказала Наталля Валянцінаўна, жыхарка Грушнага.

На ўсё жыццё Чарнобыль застанецца нашым болем, але ж не трэба забываць, што ў глыбінцы, на пацярпелых тэрыторыях працягваюць жыць людзі, якім неабходна падтрымка. Чулыя, душэўныя, яны засталіся на роднай зямлі, каб сагрэць яе цеплынёй і пяшчотай, адрадзіць жыццё.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *