Спявак Віталі Сола просіць брагінчан дасылаць яму вершаваныя творы славянскага фальклору, каб даць ім шанц на другое жыццё

Общество

9 лістапада стартаваў аўтарскі праект вядомага беларускага артыста Віталі Сола па захаванні культурных каштоўнасцей “Гісторыя простых людзей”.

Праводзіцца ён з мэтай выклікаць цікавасць сучаснага грамадства да вершаваных твораў славянскага фальклору мінулага стагоддзя. Некаторыя з іх вядомыя нам як народныя песні, а некаторыя – як паданні, прыпеўкі ці казкі.

Ідэя праекта – даць вершаванай народнай творчасці новае жыццё ў эстраднай песеннай форме. Для некалькіх тэкстаў артыст ужо напісаў музыку, дзякуючы чаму нарадзіліся абсалютна новыя песні (хаця іх словы ведае не адно пакаленне).

Віталі Сола запрашае жыхароў Брагіншчыны таксама прыняць актыўны ўдзел у праекце: дасылаць яму вершаваныя творы славянскага фальклору, якія захаваліся ад продкаў. Кожны з тэкстаў можа атрымаць шанц на другое жыццё і загучаць па-новаму – артыст плануе выпусціць альбом пад назвай “Гісторыя простых людзей”, у які ўвойдуць 12 песень. Праект будзе працягвацца 1–1,5 гады.

Лісты можна дасылаць на адрас: vitalisoloofficial@gmail.com

Дарэчы, Віталі Сола – першы ў гісторыі нашай краіны спявак, які з песняй “Не плач” чатыры разы атрымаў перамогу ў амерыканскім чарце “CCG TOP 20 WEEK” на “CCG Network Radio”, за што трапіў у Кнігу рэкордаў Беларусі.

Крыніца: vitaliofficial.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *