23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Са святам!

Грамадства

Паважаныя жыхары і госці Брагіншчыны!

Шчыра віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны
і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята мужнасці і сілы, свята сапраўдных патрыётаў, якое ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў і самаадданае служэнне Радзіме.

У гэты дзень мы аддаём даніну памяці тым, хто загінуў на палях бітваў у імя нашай Радзімы, ушаноўваем усіх, хто сёння, дзе б ні быў, мужна выконвае святы абавязак – аберагае Айчыну.

Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці, – гэта мір, спакой і стабільнасць, а таму невыпадкова Дзень абаронцаў Айчыны мае багатую і слаўную гісторыю. Ён аб’ядноўвае сумленных, моцных і мужных людзей, якія гатовы ўзяць на сябе адказнасць не толькі за сям’ю, але і за сваю справу, за сваю Радзіму.

Паважаныя абаронцы! Жадаем вам вялікіх перамог у любых пачынаннях, арыгінальных і смелых рашэнняў, творчых і перспектыўных ідэй, дзелавых поспехаў. Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму, міру і выдатнага святочнага настрою!

Няхай моцная палова чалавецтва заўсёды застаецца моцнай, а Айчына – багатай абаронцамі! Са святам!

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *