Масленіца ў Чамярысах: заробленыя на кірмашы сродкі залічаны на рахунак Чырвонага Крыжа для бежанцаў

Грамадства

Зіма – гэта цудоўная пара года, якую любяць не толькі дзеці, але і дарослыя. Зімовыя пейзажы захапляюць усіх: ад малога да вялікага. Ніхто не застаецца абыякавым, калі бачыць перад сабой пасярэбраныя галінкі дрэў на фоне яркага зімовага сонца, і як радуецца душа, калі вакол усё блішчыць і іскрыцца.

Ах, якая прыгажосць! Сэрца напаўняееца неймаверным пачуццём, якое разліваеццца па ўсяму стану душы.

Але ўсяму ёсць пачатак і канец. Усё не бясконца. І на смену казачнай зіме прыходзіць не менш цудоўная пара года як доўгачаканая вясна. Усяму жывому хочацца цёплага ласкавага сонейка, лагоднага ветрыку і вясёлага спеву птушак. І, канешне, зеляніны, якой так доўга не хапала.

У Чамярысах вясна пачалася не толькі з сонечнага надвор’я, але і з масленічнага тыдня. З першага сакавіка кожны дзень быў значным у нашай школе, бо быў ён знамянальным і меў сваю назву: Панядзелак – “Сустрэча”, аўторак – “Зайгрыш”, серада – “Лакамка”, чацвер – “Разгул”, пятніца – “Гасцявы”, субота – “Залоўкіны пасядзелкі”, нядзеля – “Выбачальная нядзеля”.

Кожны дзень масленічнага тыдня пачынаўся з карыснай інфармацыі, якая вывешвалася на стэндзе. Вучні і педагогі школы даведваліся новае, цікавае і пазнавальнае, тым самым нейкім чынам дакраналіся да традыцый і побыту сваіх продкаў. Дзеці рашалі рэбусы, разгадвалі загадкі і крыжаванкі, малявалі малюнкі, гулялі ў народныя гульні.

Тыдзень выдаўся насычаным і цудоўным, завяршэннем якога сталі провады зімы, або свята Масленіца, якое і адзначылі ў школе ў суботу.

Свята пачалося з урачыстага адкрыцця, пад час якога скамарохі і красны дзевіцы спявалі прыпеўкі, чыталі вершы, жартавалі. Пад час свята правялі квэст, станцыі якога мелі сімвалічныя назвы, якія адпавядалі назвам дзён масленічнага тыдня. Былі  і спартыўныя спаборніцтвы з вясёлымі эстафетамі і перацягваннем каната. Не абышлося таксама без кірмашу, на якім вучні прадавалі прыгатаваныя стравы нацыянальнай кухні.

Заробленыя на кірмашы сродкі былі залічаны на рахунак Чырвонага Крыжа для бежанцаў.

Заканчэнне свята суправаджвалася спальваннем чучала Зімы, вакол якога вадзілі карагоды і спявалі песні-вяснянкі, з дапамогай якіх усе прысутныя заклікалі вясну, цяпло і сонейка.

Дзеці, педагогі і госці ад душы весяліліся, прымалі ўдзел у гульнях, спявалі песні і танцавалі. Усе былі ў цудоўным настроі.

Арганізацыяй і правядзеннем масленічнага тыдня займалася Святлана Міхайлаўна Іванькова, настаўніца пачатковых класаў.

Аксана ПЕЎНЯВЕЦ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Чамярыскага дзіцячага сада – сярэдняй школы

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *