Міжнародны лёгкаатлетычны прабег «Брагінская дзясятка», прысвечаны памяці ахвяр чарнобыльскай катастрофы, прайшоў у райцэнтры

Важное Общество Спорт

На старт выйшлі прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Расіі і Грузіі.

Самыя маленькія ўдзельнікі лёгкаатлетычнага прабегу пераадолелі дыстанцыю ў 60 метраў. На фінішы ўсім уручаны салодкія падарункі.

 

Удзельнікі лёгкаатлетычнага прабегу «Брагінская дзясятка» ўшаваналі памяць аб ахвярах чарнобыльскай катастрофы. Да помніка Васілю Ігнаценку ўскладзены вянок і кветкі.

 

Агульны старт — у 11.00.

 

 

На фінішы — дзяўчынкі і хлопчыкі да 12 гадоў, якія  беглі  1 і 2 км.  Дыпломы, медалі і падарункі  пераможцам і прызёрам уручылі намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка і дырэктар ДЮСШ Брагінскага раёна Уладзімір Корхаў.

 

Фініш «Брагінскай дзясяткі». Першым дыстанцыю ў 10 кіламетраў пераадолеў  Ілля Карнаухаў з Магілёва  (32,03 хвіліны).

 

Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў раённым доме культуры. Узнагароды атрымалі пераможцы і прызёры ў розных узроставых катэгорыях, а таксама самыя малодшыя і старэйшыя ўдзельнікі прабегу, госці з іншых краін.

 

Абсалютныя пераможцы і прызёры «Брагінскай дзясяткі».

 

Актывісты БРСМ, якія ўдзельнічалі ў лёгкаатлетычным прабегу «Брагінская дзясятка», атрымалі падарункі ад першага сакратара раённай арганізацыі Юліі Кальчук.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *