Прыемная навіна! Прызёрам заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры стаў Сцяпан Харко, вучань Малажынскай школы. Віншуем!

Важное Грамадства

Пра ўсіх прызёраў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах мы расказвалі на старонках “МП” у адным са студзеньскіх нумароў. Нагадаем, гэта Дарына Катлабай з Чамярыскай школы, Аліна Ахрэменка з Хракавіцкай школы, Сцяпан Харко з Малажынскай школы і Ганна Цалуйка з гімназіі г.п. Брагіна. Усе на днях прымалі асабістую падзяку за высокія вынікі ў інтэлектуальных спаборніцтвах ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Сергея Карпенкі.

У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах, які праходзіў у Беларусі з 27 па 31 сакавіка, удзел прынялі 1508 школьнікаў. У тым ліку нашы землякі Дарына Катлабай і Сцяпан Харко, якія змагаліся за званне лепшых знаўцаў роднай мовы і літаратуры. Удзельнікаў алімпіяды па гэтых прадметах прымаў Гомель, а гэта 114 чалавек. Свае каманды прадставілі ўсе вобласці рэспублікі, горад Мінск і ліцэй БДУ. Праграма прадугледжвала выкананне пісьмовай работы і напісанне водгука.

З дыпломам трэцяй ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і спецыяльным прызам ад старшыні аблвыканкама Івана Крупко вярнуўся дамоў Сцяпан Харко. Віншуем з дасягненнем! Малайчына!

Падрыхтавацца да алімпіяды 9-класніку Сцяпану Харко дапамагла Святлана Іванаўна – яго настаўніца і маці ў адной асобе.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *