7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Шчыра віншум усіх, хто лічыць Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі сваім прафесійным святам!

Грамадства

Сёння сфера тэлекамунікацый развіваецца звышактыўна. Тэлебачанне, радыё, мабільная тэлефанія, інтэрнэт, паштовыя паслугі, розныя анлайн-сэрвісы сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Сувязісты Брагіншчыны прапаноўваюць шырокі спектр самых сучасных інфармацыйных і тэлекамунікацыйных паслуг высокай якасці.

Упэўнены, што назапашаны вамі прафесійны вопыт, які ўвабраў лепшыя традыцыі папярэднікаў, дазволіць вам і надалей развіваць патэнцыял галіны, пашыраць спектр паслуг, павышаць іх якасць. Прыміце шчырую падзяку за адказнасць і прафесіяналізм.

Жадаем крэатыўных ідэй і новых здзяйсненняў, цікавых праектаў і іх паспяховай рэалізацыі!

Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *