Пад мірным небам узнёсла і радасна святкуе Брагіншчына Дзень Незалежнасці і 79-ю гадавіну з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Главное Грамадства

А потым брагінчане і госці накіраваліся ў парк на Акцябрскай, дзе іх чакала насычаная і разнастайная праграма: выставы падворкаў, дзіцячыя пляцоўкі, гульні, атракцыёны, урачыстыя моманты.

Намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка ўручыла юбілейныя медалі ў гонар 85-годдзя Гомельскай вобласці настаўніцы пачатковых класаў Чамярыскай школы Надзеі Абросімавай і загадчыцы Кіраўскага сельскага клуба Марыне Хікматавай.

Старшыня раённага Савета дэпутаў Аляксандр Калясан падвёў вынікі раённага конкурсу “Сядзіба ўзорнага парадку-2023”, уручыў сертыфікаты, грашовыя прэміі і таблічкі з надпісам “Дом узорнага парадку”.

А потым пачалося ўзнагароджванне пераможцаў раённага конкурсу ўдзельнікаў “Брагінскай музычнай вясны”. Лепшыя калектывы парадавалі гледачоў сваім майстэрствам.

Галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці – у Брагіне, як і заўсёды, адзначаюць урачыста і ярка, з душой. Святочная атмасфера пануе ўсюды, гучыць музыка, чуваць смех дзяцей, дарослыя вітаюць адзін аднаго са святам і жадаюць усяго самага найлепшага.  Найчасцей гучыць галоўнае: няхай неба над галавой будзе мірным.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *