80-годдзю вызвалення Беларусі прысвячаецца. Імёны на пастаменце: Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў

80 гадоў вызвалення Беларусі Год гістарычнай памяці Грамадства Праект “МП”: Імёны на пастаменце

Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў – наводчык станковага кулямёта 221-га палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі малодшы сяржант.

Нарадзіўся ў красавіку 1924 года ў вёсцы Сідараўскае (цяпер гэта тэрыторыя Усць-Кубінскага раёна Валагодскай вобласці) у сялянскай сям’і. Рускі.

Да працы далучыўся рана – як толькі скончыў пачатковую школу. “Семью Яковлевых в колхозе имени Ворошилова Кузнецовского сельсовета знают как трудолюбивых работников. А особенно средний сын, Николай, был горяч и задорен во всяком деле. С самого детства любил он колхозные пашни и покосы, а зимой – в снежном уборе леса. За живость и энергию ценили его соседи, за весёлую шутку уважали товарищи”, – чыталі пазней пра свайго героя-земляка ў раённай газеце “Усць-Кубінская праўда”.

Мікалай рос бойкім, энергічным хлопчыкам. Вайна яго застала ў няпоўныя сямнаццаць. У горадзе Сокале юнак скончыў школу фабрычна-заводскага вучнёўства і разам з іншымі выпускнікамі накіраваўся ў Свярдлоўск (цяпер – Екацярынбург) – на знакаміты “Уралмашзавод”. І днём, і ўначы адтуль і з Ніжняга Тагіла, з Чалябінска і Вернеўральска дзясяткі саставаў з танкамі, зброяй, боепрыпасамі накіроўваліся на фронт, у самае пекла змаганняў.

У жніўні 1942-га Мікалая прызвалі на службу ў армію, і ўжо праз год ён ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай. Некалі ў пісьме бацькам паведамляў: Дорогие мои! В моей жизни скоро произойдут некоторые перемены. Заканчиваю изучение пулемёта, научился бросать гранату. Сердце рвётся в бой с врагами. Обо мне прошу не тревожиться… 

Цепер Мікалай – кулямётчык стралковага палка, шлях якога ляжаў на захопленую ворагам Украіну. Потым – фарсіраванне Дняпра, удзел у вызваленні Беларусі.

Раніцай 28 верасня 1943 года малодшы сяржант Якаўлеў у ліку першых пераадолеў магутную раку ў раёне вёскі Вялле. “Вокруг падали десятки вражеских бомб, не умолкали фашистов автоматы, зверьём моталась вода в Днепре, но отважный сын Родины не думал об опасности. Под сильным перекрёстным огнём противника он выкатил свой станковый пулемёт, быстро занял выгодную огневую позицию и беспощадно расстреливал фашистов, – пісала “Усць-Кубінская праўда”.

Адважны кулямётчык 221-га палка, які ўваходзіў у 77-ю гвардзейскую стралковую дывізію 61-й арміі пад камандаваннем генерала Паўла Бялова, даў магчымасць савецкім пехацінцам шчыльна наблізіцца да акопаў ворага. Праціўнік не вытрымаў і пачаў адступаць, але не ўцёк ад трапных куль Якаўлева, які на працягу 6 км знішчыў каля паўсотні варожых салдат і афіцэраў.

Вызначыўся малодшы сяржант і ў баях пад вёскай Галкі 30 верасня 1943 года, аб чым – гэтыя радкі: “Подтянув силы, фашисты снова начали наседать на передний край обороны красноармейцев. Десять немецких контратак захлёбывались и снова возобновлялись, принимая ожесточённый характер. Без умолку строчил пулемёт комсомольца Яковлева, уничтожив в этой схватке целую сотню бандитов из фашистской Германии.”

2 кастрычніка 1943 года жыццё адважнага патрыёта, вернага сына Айчыны абарвала варожая куля. Яму тады яшчэ не споўнілася і дваццаці…

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання пры фарсіраванні Днепра і праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізм гвардыі малодшаму сяржанту Мікалаю Якаўлеву Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года пасмяротна прысвоенана званне Героя Савецкага Саюза.

На Брагіншчыне яго імя ўвекавечана на двух брацкіх магілах: у Камарыне і Галках. Але менавіта ў апошняй, па звестках музейных работнікаў, ён знайшоў вечны прытулак. У гонар Мікалая Якаўлева ў Галках, дзе ён пахаваны, названа адна з вуліц.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *