17 сентября – День народного единства. Гісторыя. Заходняя Беларусь, 1939: “Нашы ідуць! З Усходу»

Год народнага адзінства Грамадства День народного единства Наша гісторыя

Так сустракалі чырвонаармейцаў.

Як бы ні стараліся некаторыя сучасныя гісторыкі “забыцца” и перапісаць факты, насельніцтва Заходняй Беларусі ўспрыняла прыход Чырвонай Арміі з радасцю.

Што ж, напомнім. Сёння ў Польшчы пра гэта не гавораць, але ў 1921-1939 гадах у Заходняй Беларусі панавала натуральная сегрэгацыя. Беларусы, як нацыя, практычна былі на мяжы знікнення. 18 гадоў “за польскім часам” ім адмаўлялася ў праве на самабытнасць, знішчалася самабытная культура.Чыноўнікі і польская “эліта” ўспрымалі беларусаў як дзікіх абарыгенаў. Польскія настаўнікі збіралі беларускіх дзяцей на Палессі, апраналі іх у нацыянальныя кашулі-вышыванкі і везлі на пацеху «цывілізаванай публікі» ў Кракаў, дэманструючы як жывых тубыльцаў з «цёмных і неўладкаваных краёў».

Пры гэтым тэрыторыя Заходняй Беларусі складала 24 працэнты даваеннай Польшчы, на ёй пражывала 13 працэнтаў насельніцтва, але доля прамысловай вытворчасці ледзь дасягала 3 працэнтаў. Нават польскія эканамісты прызнавалі, што ёсць цэнтральная Польшча “А” (ўкладваліся вялікія капіталаўкладанні, ствараліся вытворчасці) і “В” усходняя (вывозіліся рэсурсы).

Тры тысячы памешчыкаў, у асноўным палякаў, валодалі двума трэцямі ўсёй зямельнай плошчы. Каля трэці сялянскіх сем’яў наогул не мелі зямлі і былі вымушаны батрачыць. Беларуская частка насельніцтва усходніх крэсаў за два дзясяткі гадоў знаходжання ў складзе Польшчы практычна цалкам пазбавілася нацыянальнай інтэлігенцыі. У 30-я гады ў Палескім ваяводстве (прыкладна цяперашняя Брэсцкая вобласць) сярод інтэлігенцыі налічвалася не больш за 3 працэнты беларусаў, і доля іх няўмольна набліжалася да нуля. У 1937 г. у гімназіях навучалася 1925 чалавек, з іх беларусаў – 16. Ва ўсёй Польшчы ў 1935 г. налічвалася толькі каля 200 студэнтаў-беларусаў. Нават і не хавалася, што праводзіцца палітыка мэтанакіраванага знішчэння нацыі. Аднак узламаць беларускі код нацыі за 18 гадоў так і не ўдалося.

Дарэчы, у 1939-м ніводны беларускі нацыянальны дзеяч, у тым ліку з антыкамуністычнымі поглядамі, не выступаў супраць аб’яднання. Так, Антон Луцкевіч, вітаючы ў Вільні новую ўладу, заявіў: “Беларусь зноў стала адзінай, ніякія межы не падзеляць ужо аб’яднаных беларускіх земляў… Стварэнне аб’яднанай, свабоднай, Савецкай Беларусі будзе вызначаць дарогу яе хуткага развіцця”.

А вось словы Васіля Ласковіча, чалавека гераічнага лёсу, барацьбіта за народнае шчасце ў Заходняй Беларусі, які 5 гадоў прасядзеў за гэта ў турмах “за польскім часам”: “Чырвоную Армію акупантамі не называў ніхто. На Беларусі гэтага жудаснага абвінавачвання не тое што прагучаць, а нават i ў думках людзей прамільгнуць не можа. Акупанты ж не даюць зямлю, не адкрываюць школы, акупанта просты селянін не сустрэне словамі палёгкі: “Ідуць нашы!”.

 

Жыхары Заходняй Беларусі шчыра радаваліся савецкім воінам.
Дзеці Заходняй Беларусі.

Да 25 верасня 1939 г. Чырвоная Армія цалкам вызваліла Заходнюю Беларусь. 17 верасня 1939 г., калі Чырвоная Армія пачала вызваленчы паход у Заходнюю Беларусь, – сапраўды дзень гістарычнай справядлівасці. Увосень 1939 г. не хто іншы, як Лойд Джордж, пісаў польскаму амбасадару ў Лондане, што СССР заняў “тэрыторыі, якія не з’яўляюцца польскімі і якія былі сілай захопленыя Польшчай пасля Першай сусветнай вайны…”.

У кнізе “Беларусія. Станаў-ленне нацыі”, якая выйшла ў 1956 годзе ў ЗША Мікалай Вакар адзначаў: “для беларусаў гэта азначала аднаўленне іх тэрытарыяльнага адзінства, доўгі час парушанага войнамі і рэвалюцыямі”.

Прафесійныя гісторыкі і публіцысты аргументавана, на аснове багатага фактычнага матэрыялу, паказалі, што вераснёўскія падзеі 1939 г. ліквідавалі гістарычную неспра-вядлівасць Рыжскага дагавора 1921 г., што гэта было падрыхтавана гераічнай барацьбой працоўных за свабоду і незалежнасць на працягу амаль 20 гадоў.

Што тычыцца “савецкага нацыянальнага прыгнёту”, пра які нам так любяць распавядаць “найноўшыя” празападныя гісторыкі: беларуская нацыя ў асноўным завяршыла сваё фарміраванне і атрымала першую міжнародную легітымнасць у складзе Савецкага Саюза. Гэта гістарычны факт. З такой жа фактычнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што ніхто ў СССР не ўшчамляў правы беларусаў ні ў палітычным, ні ў эканамічным, ні ў сацыяльна-культурным стаўленні. На гэты конт ёсць красамоўная статыстыка, жывыя сведчанні і сведкі.

Сапраўдную цану адзінства беларусы даведаліся ў жніўні 2020 года. Тады ва ўгоду геапалітычным амбіцыям асобных краін і асоб праз Беларусь зноў пралегла лінія разлому. Выявілася, што нават разважлівае беларускае грамадства здольнае даць расколіну пад ударамі гібрыдных войнаў звонку і знутры. Аднак большасць беларусаў даволі хутка разабраліся ў сітуацыі і не дазволілі абдурыць сябе салодкімі абяцанкамі заходніх стратэгаў.

Само жыццё прадэманстравала, што народнае адзінства – гэта не прыгожы лозунг, а па сутнасці падмурак развіцця краіны і яе грамадства. Дзень народнага адзінства варты таго, каб прыпадняцца над штодзённасцю, душой і сэрцам адчуць сябе часціцай беларускага народа з яго самабытным лёсам. І хай сувязь часоў дапамагае нам.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *