Паважаныя землякі! Штогод у першую нядзелю верасня Рэспубліка Беларусь адзначае важнае ў духоўным жыцці грамадства свята – Дзень беларускага пісьменства!

Грамадства

Святкаванне Дня беларускага пісьменства яшчэ раз звяртае ўсіх да адвечных каштоўнасцей, якія закладзены ў кнігах нашых класікаў: самаадданая любоў да роднай зямлі, павага да чалавека працы, маральная чысціня і мудрасць народа.

Гэта яшчэ і добрая нагода для кожнага з нас успомніць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца ў сучаснасці. Мы павінны рабіць усё, каб захаваць унікальную спадчыну для нашчадкаў. Беларусь ведае свае духоўныя карані, зберагае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.

Нашы гісторыя і сучаснасць арганічна паяднаны. Няхай святло роднага слова дае кожнаму з нас сілу і ўпэўненасць у заўтрашнім дні!
Жадаем вам здароўя, шчасця, міру і згоды, плённай працы і поспехаў!

Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксаедр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *