Да + 14°С і пераважна без ападкаў будзе сёння ў Брагіне

Грамадства

Да плюс 18 градусаў і пераважна без ападкаў будзе 13 кастрычніка ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўдзень у Брагіне складзе 8-14 градусаў цяпла.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *