Дождж і да +19°С прагназуецца сёння ў Брагіне

Грамадства

Кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер прагназуюцца 12 кастрычніка ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона з цэнтрам над поўначчу Скандынавіі і цёплая паветраная маса. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, парывісты, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра днём будзе вагацца ад плюс 12 градусаў па поўначы да плюс 21 градуса па поўдні краіны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *