Рэдакцыя газеты «Маяк Палесся» аб’яўляе конкурс на лепшы дом Брагіншчыны, упрыгожаны ў навагодняй стылістыцы

Важное Грамадства

Дарагія жыхары Брагінскага раёна, рэдакцыя газеты «Маяк Палесся» аб’яўляе конкурс на самы прыгожы дом у навагодняй стылістыцы.

Прыняць удзел у ім вельмі проста:

  1. Падрыхтуйце свой дом да Новага года: упрыгожце яго гірляндамі, ліхтарамі, цацкамі, снегавікамі і ўсімі іншымі навагоднімі атрыбутамі, якія магчыма знайсці ў вашым распараджэнні.
  2. Зрабіце фотаздымак Вашага ўпрыгожанага дома ў дзённы або вячэрні час, каб лепш перадаць атмасферу свята.
  3. Адпраўце фота на пошту нашай рэдакцыі majakp@mail.ru да 27 снежня і пакіньце кантактную інфармацыю (прозвішча, імя, нумар тэлефона або пошту) для сувязі з Вамі.

Дэдлайн: 19–26 снежня ўключна.

Як прыз – публікацыя менавіта Вашага фота ў газеце «Маяк Палесся», а таксама ва ўсіх нашых сацыяльных сетках.

Гэта выдатная магчымасць падзяліцца сваім навагоднім настроем з астатнімі жыхарамі Брагіншчыны.

Пераможцаў абярэ рэдакцыя газеты «МП», а вынікі будуць апублікаваныя 30 снежня. Сачыце за абнаўленнямі на старонках нашай газеты і ў нашых сацыяльных сетках, каб даведацца імя пераможцы.

Чакаем фота і жадаем усім поспеху!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *