Цёплыя словы і пачастункі. На Брагіншчыне працягваецца акцыя “Ад усёй душы”

Главное Грамадства

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Камарыне ў рамках акцыі сёння наведалі начальнік упраўлення, галоўны дзяржаўны інспектар працы Гомельскай вобласці Аляксандр Ятчанка, намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама Пётр Раманюк, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Любоў Кулабухава, а таксама дырэктар Брагінскага ТЦСАН Сяргей Пархамец.

Для тых, хто зараз знаходзіцца ў аддзяленні, была падрыхтавана канцэртная праграма фальклорным калектывам “Каліна”.

Акрамя яркай канцэртнай праграмы, кожны жыхар аддзялення пачуў цёплыя словы і пажаданні ад гасцей, а таксама атрымаў салодкія пачастункі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *