Кінафестывалі, выставы і новыя экспазіцыі. Расказваем, якія мерапрыемствы плануюцца да 100-годдзя беларускага кіно

Важное Грамадства

Начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга расказала, якія мерапрыемствы запланаваны да 100-годдзя беларускага кіно.

Ірына Дрыга заявіла, што гэты год будзе сапраўды юбілейным:

— Ён не звядзецца толькі да асобных святкаванняў 17 снежня. Мерапрыемствы будуць праходзіць на працягу ўсяго года. У іх падрыхтоўку і правядзенне ўключылася ўся наша культурная грамадскасць – не толькі Міністэрства культуры, кінастудыя «Беларусьфільм» і кінапракатныя арганізацыі, але і ўстановы вышэйшай адукацыі і іншыя.

Пачатак святкавання – 28 лютага. У гэты дзень стартуе рэспубліканскі кінафестываль «Кінавек». Прадугледжана і правядзенне агульнанацыянальных прэм’ер беларускіх фільмаў – «Час вярнуцца», «Чорны замак Альшанскі», 3D-анімацыйны фільм «Песня Сірын» і кінатрылогія «Час КІНО».

Акрамя гэтага, запланаваны тэматычныя выставы і адкрыццё новай экспазіцыі ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Гістарычны музей працуе над стварэннем новай экспазіцыі, над устаноўкай новага абсталявання, каб да адкрыцця ў снежні там было сапраўды ўсё самае новае, самае цікавае, што прываблівае наведвальніка. На працягу года пройдзе мноства маладзёжных мерапрыемстваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, на факультэце журналістыкі БДУ.

Тэма 100-годдзя будзе ўключана і ў праграму беларускіх кінафестываляў.

Ірына Дрыга таксама дадала, што квінтэсенцыяй усіх мерапрыемстваў стане ўрачысты вечар, які пройдзе 17 снежня ў Палацы Рэспублікі.

Самые интересные и важные новости ищите в наших социальных сетях:   TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *