Нам засталася спадчына. 21 лютага – Мiжнародны дзень роднай мовы

Главное Грамадства

Роднае слова – спадчына, якая засталася нам ад прадзедаў. Яе стабiльныя асновы закладзены ў XIV стагоддзi. Менавiта з тых часоў продкi стварылi для нас моцны падмурак дзяржаўнасцi, з пакалення ў пакаленне перадавалi яго нашчадкам, каб мы ў гэтым вялiкiм свеце мелi свой культурны код, асаблiвасцi i адрозненнi ад iншых народаў. А што павiнны мы? Захаваць матчына слова, узбагацiць i перадаць наступнаму пакаленню.     

Мова – адзiн са складнiкаў дзяржаўнасцi, нацыi, народа. Каб заставацца суверэннай, незалежнай краiнай, мы павiнны навучыцца берагчы сваё – ад роднай мацi да нашай культуры, этнаграфii, лiтаратуры, чым адметныя ў свеце.

— Тады навучымся шанаваць i суседскае, далёкае, будзем яшчэ больш мiралюбнымi, дружалюбнымi, шчырымi, працавiтымi, актыўнымi, — перакананы старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi заслужаны дзеяч культуры Мiхась Пазнякоў.

Гэтае свята дае магчымасць яшчэ раз звярнуць увагу на неабходнасць надаваць як мага больш увагi культуры, лiтаратуры, мове.

— З’яўляюцца новыя пiсьменнiкi, мастацкiя азначэннi. Напрыклад, да слова «вочы» па колеры, форме, фiзiчным стане, эмацыянальнай ацэнцы набраў больш за 1500 эпiтэтаў. Гэта яшчэ раз даказвае, што наша мова адметная, багатая, асаблiвая, развiтая, гнуткая, а не якi‑небудзь дыялект. Максiм Багдановiч у свой час даказваў, што на ёй можна выразiць самыя тонкiя пачуццi, думкi.

Недарэмна Уладзiмiр Мулявiн так захапiўся беларускай песняй, што ўзняў i песню, i слова на сусветна вядомы ўзровень.

Мова — галоўны iнструмент пiсьменнiкаў. Калi ёсць раман — можа быць фiльм, выдатная п’еса ператворыцца ў спектакль, а верш — у песню.

У свеце тысячы дыялектаў i моў, пяцьсот з iх — найбольш вядомыя. Прычым не ўсе плямёны i народы маюць пiсьмовую мову. Але цi можам уявiць, каб немец не ведаў нямецкай, француз — французскай, кiтаец — кiтайскай. Тое ж самае тычыцца i беларусаў — валодаць словам варта на генетычным узроўнi.

— Калi прыязджаеш у iншую краiну, часта просяць: прачытайце, паразмаўляйце па‑беларуску, — узгадвае Мiхась Пазнякоў. А гэта наша — беларуская, багатая i адметная.

СБ

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках:  TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *