Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка пачнуць турнір у Індыян-Уэлсе з другога круга

Грамадства Спорт

У амерыканскім Індыян-Уэлсе адбылася жараб’ёўка турніру катэгорыі WTA-1000 з прызавым фондам $9,2 млн.

Абедзве прадстаўніцы Беларусі пачнуць выступленне з другога раўнда. Другая ракетка свету Арына Сабаленка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж амерыканкай Пейтан Стэрнс (64-ы нумар рэйтынгу WTA) і італьянкай Элізабетай Качарэта (60). У фінальным паядынку мінулага года Сабаленка ўступіла Алене Рыбакінай з Казахстана. Саперніца двухразовай пераможцы гэтых спаборніцтваў Вікторыі Азаранка (30) вызначыцца пасля паядынку прадстаўніцы Іспаніі Крысціны Бучы (67) і амерыканскай тэнісісткі Каралін Далхайд (51). Азаранка выйгравала турнір у Індыян-Уэлсе ў 2012 і 2016 гадах, а ў 2021 годзе дабралася да фіналу, дзе ўступіла іспанскай тэнісістцы Пауле Бадосе.

Сустрэчы асноўнага этапу ў Індыян-Уэлсе стартуюць 6 сакавіка, а завершацца 17 сакавіка.

БелТА

Самые интересные и важные новости ищите в наших социальных сетях:   TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *