Грамадская дзейнасць. Адзін з галоўных прыярытэтаў – мір

Грамадства

«Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі», – гэтыя радкі з гімна краіны ярка характарызуюць суайчыннікаў. Жыць клопатамі аб міры і дабрабыце краіны – якраз пра нас.

Дзяўчынка марыла стаць настаўніцай… А калі ў дні вучнёўскага самакіравання ў Насавіцкай СШ яе, 8-класніцу, спачатку прызначалі настаўніцай, а потым завучам, цвёрда вырашыла: буду педагогам! І пасля 9 класа пры вялікім конкурсе паступае ў Гомельскі педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага, каб стаць настаўніцай пачатковых класаў. Пасля  будзе і МДПУ імя І.П. Шамякіна

Калі закончыла каледж, маладую настаўніцу накіравалі ў Брагінскі раён, дзе яна і засталася. У 2020 годзе Наталля Даўжанок узначаліла аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Вядома ж, ацэнка прафесійнай дзейнасці – за кіраўніцтвам. Я – аб рабоце Наталлі Міхайлаўны як старшыні раённай арганізацыі Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру. Як адзначае старшыня ГА БФМ  Цімафей Глушакоў, міратворцы раёна сталі аднымі з лепшых не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.

На Брагіншчыне (упершыню ў Беларусі) у кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі створаны атрады юных міратворцаў. Іх мэта – захаванне гістарычнай памяці, падтрымка ідэй гуманізму, міласэрнасці, дабрачыннасці, міру і сяброўства. Па ініцыятыве Наталлі Міхайлаўны Камарынскай СШ прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Паўла Шпетнага і статус «Школа міру». Школа з’яўляецца ініцыятарам міжнароднага праекта «Днепр – рака дружбы».

Толькі ў Брагінскім раёне традыцыйна ладзіцца «Ёлка міру і дружбы» і праводзяцца фестывалі юных міратворцаў. Наталля Міхайлаўна мае  непасрэднае дачыненне да рэканструкцыі помніка ахвярам фашызму ў Брагіне. Па яе ініцыятыве з удзелам юных міратворцаў 9 мая 2023 года быў закладзены яблыневы сад памяці і міру.

Яе крэда: «Жыві сёння, памятай, што было ўчора, і мар пра заўтра», а галоўным у жыцці лічыць сваю сям’ю і захаванне міру ў краіне.

Аляксандр ЦЯРЭШЧАНКА,

заслужаны міратворац

Самые интересные и важные новости ищите в наших социальных сетях:   TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *