На базе Брагінскай СШ 30 сакавіка пройдуць спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод мужчын з удзелам гасцей бліжэйшых рэгіёнаў

Грамадства Спорт

У адкрытым турніры могуць прыняць удзел усе жадаючыя па заяўках у дзень спаборніцтваў.

Як расказаў старшы інспектар раённага выканаўчага камітэта Юрый Крываручка, канкурэнцыю нашым спартсменам складуць госці з Рэчыцы, Хойнік і Лоева. Старт запланаваны на 30 сакавіка 10:00.

Юрый Уладзіміравіч дадаў, што турнір праводзіцца з мэтай масавага прыцягнення да заняткаў фізічнай культурай і спортам, развіцця фізічных і валявых якасцей, умацавання здароўя, вядзення здаровага ладу жыцця і папулярызацыі настольнага тэніса.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *