Памяць і праўда: захаваць ці пахаваць?

Без срока давности Грамадства Позиция Валентины Бельченко

Адказ беларусаў – аргументаваны, пераканаўчы і бясспрэчны – даўно вядомы.

У мінулую пятніцу мы адзначылі трагічную дату ў гісторыі Беларусі. Споўніўся роўна 81 год з дня, калі нацысты і іх памагатыя знішчылі вёску Хатынь разам з жыхарамі. Усіх іх – старых і малых, хворых і знямоглых, жанчын і мужчын – сагналі ў хлеў. Зачынілі. А потым… Унутры стаялі лямант, крыкі, дзіцячы плач – вылюдкі абклалі сцены саломай, палілі бензінам і чыркнулі запалкамі. Тых, хто спрабаваў вырвацца з вогненнага палону, спакойна расстрэльвалі. Ахвярамі жудаснай расправы сталі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Самаму малодшаму з іх споўнілася ўсяго сем тыдняў…

Цудам удалося выжыць лічаным.

Мемарыял, адкрыты ў 1969 годзе на месцы трагедыі, стаў сімвалам болю, смутку і пакут беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сімвалам недапушчальнасці масавага знішчэння мірных лю-дзей. Да яго не зарастае народная сцежка. А 22 сакавіка тут – людское мора. Прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, дэлегацыі, сем’і, працоўныя калектывы, студэнты, школьнікі – абыякавых няма. І нават тыя, хто не змог дабрацца да комплексў ў знакавы дзень, былі ў думках, сваёй пазіцыі разам: гаварылі пра трагедыю Хатыні, пра іншыя спаленыя вёскі, пра генацыд беларусаў, праўду вайны. Пра тое, што нельга дапусціць адраджэння нацысцкіх ідэй. Марафон памяці прайшоў па ўсёй краіне.

А напярэдадні Вярхоўны Суд Беларусі вынес прыгавор бязлітаснаму забойцу, падлюгу і кату часоў Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміру Катруку. Чалавекам яго назваць нельга – адзін з тысяч агідных прыкладаў. Ён меў непасрэднае дачыненне да расправы над хатынцамі, і яго жорсткасць адзначалі нават фашысты.

У 1941-м, калі Германія напала на Савецкі Саюз, Катруку было дваццаць. Ён прымкнуў да ўкраінскіх нацыяналістаў добраахвотнікам, кіруючыся матывамі нацыянальнай і ідэалагічнай варожасці на глебе нянавісці да дзяржаўнай ідэалогіі СССР. І ўжо той факт, што стаў камандзірам аддзялення 118-га паліцэйскага батальёна ў 22 гады, сведчыць: «шчыраваў» самааддана і вельмі паспяхова.

Спачатку выконваў, а потым сам аддаваў злачынныя загады. І такім чынам рэалізоўваў агульную з гітлераўцамі мэту планамернага знішчэння беларускага народа шляхам забойстваў, пазбаўлення людзей жылля, адзення, прадуктаў харчавання. Рукі звера па локаць у крыві.

Прызнаць вінаватым у здзяйсненні генацыду – такі вердыкт у дачыненні да ката. Прыгавор вынесены без назначэння пакарання, бо Катрука ўжо няма ў жывых. Як і многія іншыя нацысты, ён схаваўся ад правасу-ддзя: ціха-мірна пражыў у Канадзе і памёр у 93 гады. Гэтая краіна адмовілася яго экстрадыраваць. Ну што здзіўляцца?.. «Сваіх», відаць, яны не выдаюць. Там і сёння пляскаюць у далоні катам, на сумленні якіх тысячы загубленых жыццяў. Яраслаў Гунько – яскравы прыклад, калі статус «нацысцкі злачынца» крывадушна змяняецца на іншы – «удзельнік ваенных падзей».

Зусім нядаўна, дарэчы, украінскі тэлеканал «Грамадскае» паведаміў: «Цярнопальскі абласны савет узнагародзіў ветэрана Другой сусветнай вайны, воіна дывізіі «Галічына» Яраслава Гунько ганаровым знакам Цярнопальскага абласнога савета «За заслугі перад Цярнопальскай вобласцю» імя Яраслава Сцяцько». Па інфармацыі тэлеканала, узнагароду былы эсэсавец атрымаў за «важкі асабісты ўклад у аказанне дапамогі УСУ, актыўную дабрачынную і грамадскую дзейнасць». Чытаць падобнае дзіка і проста агідна. Што гэта, калі не перапісванне гісторыі, не гераізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў? І па гэтай прычыне ў тым ліку справядлівасць сёння павінна быть адноўлена.

Доказ віны Катрука збіралі некалькі гадоў, і такая рэзанансная, унікальная для юрыспрудэнцыі крымінальная справа разглядалася ў судзе ўпершыню. Злачынствы карніка апісаны ў 35-ці тамах. Гэта як сведчанні часоў Савецкага Саюза, так і новыя факты – яшчэ жывыя тыя, хто памятае зверствы вылюдка. На многіх дакументах да цяперашняга часу стаіць грыф «сакрэтна», таму суддзя зачытаў толькі рэзалютыўную частку прыгавору.

Нягледзячы на тое што злачынца змог схавацца за мяжой і ўжо памёр, яго дзеянням усё роўна дадзена прававая ацэнка. А гэта значыць, цяперашні судзебны працэс мае гістарычнае значэнне. Ён паказаў, з кім у час вайны супрацоўнічалі гітлераўцы і якіх людзей цяпер недзе імкнуцца прадставіць як герояў нацыянальнага руху, змагароў за вызваленне.

– На жаль, не ўсе калабарацыяністы, нацысты і карнікі былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці пры жыцці, у хуткім часе пасля Вялікай Айчыннай вайны. Некаторыя краіны калектыўнага Захада далі ім прытулак, і яны паспяхова дажылі да старасці. Аднак нават тыя, хто пайшоў на той свет… Іх дзеянні, іх злачынствы, іх варварства павінны атрымаць прынцыповую юрыдычную і прававую ацэнку, – лічыць намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

Гэта асабліва важна, па яго меркаванні, сёлета, калі Беларусь сустрэне 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Справа хатынскага карніка – першая, але не апошняя. У бягучым годзе ў Вярхоўны суд паступіць яшчэ як мінімум пяць матэрыялаў па іншых такіх жа фігурантах. Не выключана, што судзіць будуць і жывых нацыстаў, якія хаваюцца за мяжой.

Суд над Катруком паказаў усяму свету прынцыповую пазіцыю нашай краіны ў захаванні гістарычнай праўды. Але да справядлівасці сёння, на жаль, імкнуцца не ўсе. І нават ёсць такія дзяржавы, што дэманструюць двурушніцтва. Інакш як зразумець прыезд у Хатынь заходніх дыпламатаў: прадстаўнікоў Еўрасаюза, паслоў Францыі і Германіі. Чаму яны нібы разам з беларусамі і ў той жа час падтрымліваюць рэабілітацыю нацызму, дапамагаюць зброяй і рэсурсамі Украіне, дзе ён квітнее. З карэспандэнтам СТВ, якая паспрабавала задаць некалькі падобных пытанняў, замежныя госці былі нешматслоўныя. Адно з растлумачэнняў: «Прабачце, такія пытанні мы сёння не бу-дзем закранаць з-за вось гэтай трагедыі, якая тут адбылася». Ці яшчэ: «Дзе вы бачылі нацызм?».

Нібы і не купаўся ў апладысментах Зяленскага былы эсэсавец Гунько, ніхто не ўзводзіў у ранг герояў здраднікаў і саўдзельнікаў фашыстаў, не знішчаў помнікаў савецкім воінам, якія выратавалі свет ад карычневай чумы, не рабіў пляўкоў ва ўласную гісторыю. Так і напрошваецца ў адказ: прытворства ці хітрыкі? Выкручванне ці проста модны трэнд наведваць ваенныя мемарыялы? Такая яна, заходняя ідэалогія – палітыка двайных стандартаў. Для нас, беларусаў, гэта непрымальна. Як перасцярога – металічны плач званоў Хатыні. А недапушчальнасць скажэння гісторыі і гераізацыі нацызму ў нашай краіне замацавана заканадаўча.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *