Спартыўная субота Брагіншчыны: шашкі і настольны тэніс

Главное Грамадства

У Чамярыскай сярэдняй школе прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе і шашках сярод каманд арганізацый Брагінскага раёна. Яны праводзіліся ў рамках круглагадовай спартакіяды.

Па выніках спаборніцтваў па настольным тэнісе лепшай сярод жанчын стала Ульяна Іваненка (Малейкаўская сярэдняя школа), на другім месцы – Вікторыя Лачугіна (Брагінская СШ), на трэцім – Дар’я Лебедзева (Камарынская СШ).

У мужчын першае месца заняў Сяргей Сялецкі (Малейкаўская СШ), другое – Міхаіл Канавальчык (Брагінская СШ), трэцяе – Яўгеній Жыжэнка (Чамярыская СШ).

У спаборніцтвах па шашках у жанчын перамогу святкавала Дар’я Лебедзева, на другім месцы – Святлана Харко, на трэцім – Вікторыя Іваненка. У мужчын лепшым быў Міхаіл Залугоўскі, другое месца заняў Юрый Сняткоў, трэцяе – Аляксей Раманюк.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *