Шчаслівай дарогі да ведаў, Макар! Падарункі і школьны рукзак ад “МП” будучаму першакласніку ўручыла галоўны рэдактар Галіна Шаўчэнка

Грамадства

Лічаныя дні застаюцца да першага верасня. Бацькі – у клопатах аб тым, што яшчэ не паспелі набыць да новага навучальнага. Дзеці – у чаканні сустрэчы са школай. А ўлады, грамадскія арганізацыі занепакоены, каб не засталіся па-за ўвагай першакласнікі.

У шматдзетнай сям’і Данчанкаў да школы гатовы. Макар – старэйшы з трох сыноў  – стане першакласнікам.

Напярэдадні першага верасня з падарункамі і школьным рукзаком ад раённай газеты “Маяк Палесся” да іх завітала галоўны рэдактар Галіна Шаўчэнка.

Што можна пажадаць маленькаму чалавеку, які заўтра пераступіць школьны парог? Вядома ж, шчаслівых і цікавых дарог у краіну ведаў!

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.