Урачыстае мерапрыемства ў гонар зялёнай прыгажуні, што размясцілася на плошчы Брагіна, дало старт навагоднім святам.
А пачалося ўсё з вясёлага тэатралізаванага прадстаўлення пра Пеўніка – сімвал надыходзячага года. Яго ўвазе прысутных прапанавалі супрацоўнікі раённага дома культуры.
Доўгачаканай падзеяй для жыхароў Брагіна і раёна стаў таксама і парад Дзедаў Марозаў і Снягурачак, падчас якога па плошчы прайшлі каля двух дзясяткаў пар казачных герояў ад устаноў адукацыі, культуры і інш. Ролі ж галоўнага Дзеда Мароза і яго ўнучкі дасталіся супрацоўнікам РДК.
Свята прадоўжылася масавым карагодам вакол ёлкі, а таксама гульнямі і конкурсамі, дзе навагоднім героям давялося паказаць сваё майстэрства весяліць народ. Да ўдзелу ў спартыўных эстафетах дзяцей запрасілі супрацоўнікі ДЮСШ.
Мерапрыемства падарыла масу святочных эмоцый і, вядома ж, навагодні настрой як дзецям, так і дарослым.