Паважаныя брагінчане, вернікі,
якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня!
Прыміце шчырыя віншаванні
з гэтым светлым святам!
Нараджэнне Хрыстова вяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў маралі і міласэрнасці. Усяляе ў сэрцы людзей надзею, напаўняе жыццё радасцю і дабрынёй.
Няхай чароўнае святло Каляднай зоркі падорыць цудоўны настрой і прынясе мір і згоду ў кожную сям’ю.
Сардэчна жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, святочнага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Са святам!