__
Штогод напярэдадні Дня Перамогі віншаванні прымаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікі тылу.
Сёння да людзей, дзякуючы якім мы жывём пад мірным небам, завіталі член Савета Рэспублікі Ала Смаляк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан і старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач.
З пажаданнямі моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту госці ўручылі героям Перамогі падарункі і віншавальныя паштоўкі.
Гасцей сустракае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Аляксандравіч Нікалаенка. Сёлета яму споўніцца 97 гадоў.
—
З падарункамі – да працаўніка тылу Васіля Кузьміча Свірыдзенкі, які пражывае ў Лубеніках. Да віншавальнай місіі далучылася старшыня Вуглоўскага сельскага Савета Святлана Протчанка.
—
Віншаванні прымае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Андрэй Васільевіч Козел.
Падарункі атрымала таксама працаўніца тылу Таццяна Васільеўна Маслоўская.
Гэтая акцыя – толькі невялікая даніна ўдзячнасці за ўклад, які ўнеслі ветэраны і працаўнікі тылу ў Вялікую Перамогу. Мы будзем вечна шанаваць, памятаць і ганарыцца іх подзвігам.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК