19 СНЕЖНЯ – АПТЫМАЛЬНАЯ ДАТА

Официально

Згодна з заканадаўствам, выбары кіраўніка дзяржавы павінны былі прайсці не пазней  за  6  лютага.  Аднак  праводзіць іх у  студзені або лютым неразумна, пераканана намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Марыя Бірукова. Спасылаючыся на міжнародны вопыт,  дэпутат падкрэсліла, што студзень  і  люты  з’яўляюцца  неспрыяльным  часам  для  правядзення любых палітычных кампаній. Па ўсім свеце ў гэты час праходзяць канікулы, святы, людзі чакаюць забаў, а ў палітычнай дзейнасці адзначаецца зацішша. Таму назначэнне выбараў на студзень або люты стварыла б цяжкасці нават для запрашэння міжнародных наглядальнікаў.


Марыя Бірукова таксама адзначыла, што назначэнне выбараў на снежань адпавядае прынятаму ў гэтым годзе  рашэнню  аб  разглядзе бюджэту ў такія раннія тэрміны – у верасні. «Калі мы прынялі бюджэт, каб падрыхтавацца да новага года і пачаць яго з работы ў новых эканамічных умовах, то цалкам лагічна, што павінны вызначыцца да пачатку новага года і з такім надзвычай важным пытаннем, як выбранне Прэзідэнта, каб у новы год і ў новую пяцігодку ступіць упэўнена», – сказала яна.


Беларускія дэпутаты лічаць 19 снежня аптымальнай датай для правядзення прэзідэнцкіх выбараў.


БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *