Паважаныя жыхары раёна,
сённяшнія і будучыя абаронцы!
Сардэчна віншуем вас са святам!
Няхай у гэты дзень і ў кожны наступны поруч з вамі будуць самыя дарагія для вас людзі. Няхай дораць вам свае клопат і цеплыню, адданасць і спагаду. Няхай ваша жыццё будзе светлым, шчаслівым і поўным ад таго, што ў вас ёсць дом, дзеці, ёсць блізкія сябры і дарагія калегі.