Дарагія сябры – маладое пакаленне Брагіншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі і студэнцтва –
святам аптымізму, энергіі, мараў і светлых надзей!
Вы – будучыня краіны, і заўтра возьмеце на сябе адказнасць за лёс Айчыны, стаўшы прафесіяналамі ў абранай галіне, актыўнымі грамадзянамі.
Маладзёжная палітыка ў нашым раёне накіравана перш за ўсё на стварэнне ўмоў для развіцця і самарэалізацыі юнакоў і дзяўчат.
Вельмі важна, каб вы займалі актыўную жыццёвую пазіцыю, умелі дасягаць пастаўленых мэт, адстойваць свае погляды, паважалі старэйшае пакаленне, гісторыю роднага краю і дзяржавы.
Ад усёй душы жадаем вам дасягнення пастаўленых мэт, цікавага, насычанага, дынамічнага паўсядзённага жыцця! Будзьце пазітыўнымі і смелымі! Любіце, стварайце, імкніцеся да новых перамог і дасягненняў!
Наша вялікая ўдзячнасць усім, хто прысвяціў жыццё рабоце з моладдзю, хто аддае маладым свае веды, сілы і вопыт, падтрымлівае іх у добрых пачынаннях.
Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў