Тэма тыдня: Лукашэнка: інтэграцыйныя праекты павінны прыносіць рэальную карысць народам

У Мінску 27-28 кастрычніка прайшлі пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД. На пасяджэннях разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва дзяржаў — членаў ЕАЭС і СНД. На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета абмеркаваны праект новага Мытнага кодэкса ЕАЭС, праект бюджэту ЕАЭС на 2017 год, ход работы па міжнароднай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, асобныя аспекты гандлёвай палітыкі. […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: старшынства ў АДКБ перайшло Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка прыняў удзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Ерэване. Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прайшла ў вузкім і пашыраным складах. Старшынства ў арганізацыі перайшло да Беларусі. Прыярытэты беларускага старшынства будуць у бліжэйшы час дадаткова прапрацаваны і прадстаўлены краінам — членам АДКБ. Па выніках саміту кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: сустрэча Прэзідэнта Беларусі з парламентарыямі

У Авальнай зале Дома ўрада 7 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага і шостага скліканняў. Кіраўнік дзяржавы выступіў са зваротам і ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды парламентарыям Нацыянальнага сходу пятага склікання. Аб эканоміцы Беларусь павінна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівае […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-30 верасня знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Па праграме візіту адбыліся перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па іх выніках падпісана каля 30 міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Аляксандр Лукашэнка ў Пекіне таксама правёў сустрэчы з прэм’ерам Дзяржаўнага савета […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Мы рабілі ўсё, каб да нас не было прэтэнзій з боку Захаду У Беларусі прыкладаюць намаганні да таго, каб па выніках выбарчай кампаніі з боку Захаду не было ніякіх прэтэнзій. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 верасня на выбарчым участку ў час размовы з журналістамі. «Так, мы рабілі ўсё для таго, каб да […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: адукацыя: вынікі і перспектывы

Уступная кампанія ў Беларусі прайшла зладжана У Беларусі ўступная кампанія прайшла зладжана, фактаў карупцыі не выяўлена. Аб гэтым заявіла намеснік прэм’ер-міністра, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе Наталля Качанава. Віцэ-прэм’ер адзначыла, што кантроль ажыццяўляўся на ўсіх этапах уступнай кампаніі: […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: сітуацыя ў эканоміцы Беларусі

Інфляцыю ў 2016 годзе можна будзе ўтрымаць у межах 12 працэнтаў — Кабякоў Ва ўрадзе разлічваюць, што інфляцыю ў 2016 годзе ў Беларусі можна будзе ўтрымаць у межах 12 працэнтаў. Аб гэтым заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках даклада кіраўніку дзяржавы 23 жніўня. «Мы інфармавалі, што, на жаль, у той матрыцы задач, якая […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: завершана рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання завяршылася 11 жніўня. З гэтага моманту наваспечаныя прэтэндэнты на месца ў парламенце пры падтрымцы давераных асоб змогуць пачаць агітацыю. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына расказала аб выніках этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты і іншых момантах выбарчай кампаніі. У Беларусі для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах зарэгістраваны […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: рабочая паездка Прэзідэнта ў Віцебскую вобласць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня зрабіў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы былі ўборка збожжавых і нарыхтоўка кармоў — у краіне ў цэлым і паўночным рэгіёне ў прыватнасці. Прэзідэнт наведаў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Маяк Браслаўскі», Браслаўскі філіял Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з развіццём турызму ў Браслаўскім […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: у Беларусі рыхтуюцца новыя меры па барацьбе з курэннем

У Беларусі ад хвароб, звязаных з курэннем, штогод памірае некалькі тысяч чалавек. Прычым вельмі часта тытунёвы дым адпраўляе на той свет працаздольных і актыўных людзей. У краіне ўжо дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, накіраваных на скарачэнне спажывання тытунёвых вырабаў. Але людзі па-ранейшаму кураць, і адных забаронных мер відавочна недастаткова, адзначае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Для […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: рабочая паездка Прэзідэнта ў Магілёўскую вобласць

22 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць. Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выкананні яго даручэнняў па сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці і добраўпарадкаванні абласнога цэнтра. Прэзідэнт наведаў прамысловыя прадпрыемствы Магілёва, сустрэўся з кіраўніцтвам вобласці, прадпрыемстваў, працоўнымі калектывамі. Лукашэнка патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці прампрадпрыемстваў Аб гэтым ён заявіў, наведваючы ў Магілёве […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: «Славянскі базар у Віцебску»

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праходзіць з 14 па 18 ліпеня 2016 года. У бягучым годзе музычны форум прымае гасцей з 45 краін свету. Фестывальнымі тэмамі сталі Год культуры, тэма Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і асноўная — 25-годдзе фестывалю. На форум акрэдытаваны звыш 500 журналістаў з 10 краін свету, уключаючы Беларусь. […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня. Дэнамінацыя: асаблівасці работы плацежных картак і банкаў

З 1 ліпеня 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь будзе праведзена дэнамінацыя беларускага рубля. Рашэнне аб гэтым замацавана ўказам №450 ад 4 лістапада 2015 года. Дэнамінацыя будзе праведзена шляхам замены існуючых у абарачэнні банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 і 1 беларускі рубель. У Міністэрстве гандлю 29 […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: V Усебеларускі народны сход

  Пяты Усебеларускі народны сход прайшоў 22-23 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Дэлегаты сходу абмеркавалі вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Удзельнікамі мерапрыемства стануць 2,5 тыс. чалавек. На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады

  Асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады былі апублікаваны 17 чэрвеня. Сярод асноўных мэт пяцігодкі: прырост ВУП Беларусі ў 2020 годзе да 2015 года — 12-15 працэнтаў, рост рэальных грашовых даходаў грамадзян — 9,5-11,6 працэнта, зніжэнне ставак па крэдытах да 9-11 працэнтаў. Для дасягнення пастаўленых мэт развіццё краіны будзе грунтавацца на […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: дэнамінацыя ў Беларусі

З 1 ліпеня 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь будзе праведзена дэнамінацыя беларускага рубля шляхам замены банкнотаў узору 2000 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні, на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года і 1 беларускі рубель у грашовых знаках узору 2009 года. Гэта значыць, самы […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: візіт Прэзідэнта Беларусі ў Казахстан

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30-31 мая зрабіў рабочы візіт у Казахстан. Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, на якой абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковых адносін і ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных аб’яднаннях. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Перагаворы прайшлі ў вузкім і пашыраным складах. На парадку дня былі пытанні […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: ХI Беларускі міжнародны медыяфорум

ХI Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні» прайшоў у Мінску 11-14 мая. Беларускі міжнародны медыяфорум традыцыйна выступае пляцоўкай для абмену думкамі і выпрацоўкі новых ідэй, дае магчымасць кансалідацыі намаганняў міжнароднай прэс-супольнасці, экспертаў розных галін ведаў у паглыбленні партнёрства, удасканаленні міждзяржаўных інтэграцыйных працэсаў, стварэнні агульнай гуманітарнай прасторы СНД. Асноўныя мерапрыемствы медыяфоруму — пленарнае пасяджэнне з […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: візіт Прэзідэнта Туркменістана ў Беларусь

11-12 мая Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў знаходзіўся з афіцыйным візітам у Беларусі. Адбыліся перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з туркменскім калегам. Лідары дзвюх дзяржаў правялі сустрэчу ў фармаце сам-насам, а затым сустрэліся ў пашыраным складзе, з удзелам членаў дэлегацый дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў дэталёва абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ва ўсіх […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ: сёння і заўтра

Лукашэнка патрабуе пры падрыхтоўцы спецыялістаў і наборы абітурыентаў улічваць патрэбнасці эканомікі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўлічваць патрэбнасці эканомікі пры падрыхтоўцы спецыялістаў і наборы абітурыентаў у навучальныя ўстановы. Аб гэтым ён заявіў 3 мая на нарадзе па пытаннях карэкціроўкі правіл прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. На нарадзе абмяркоўваўся праект указа, якім прадугледжваецца […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: паездка Прэзідэнта ў пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС рэгіёны

26 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць, у ходзе якой азнаёміўся з развіццём раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У Ельскім раёне кіраўнік дзяржавы наведаў адно з сельгаспрадпрыемстваў, дзе Прэзідэнту даложаць аб вытворча-эканамічным развіцці рэгіёна, завяршальным этапе вясенніх палявых работ, рабоце па стварэнні трывалай кармавой базы для забеспячэння […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, на якім звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. На мерапрыемства былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі. Пасланне складалася […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: Прэзідэнт падпісаў указ аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ нумар 137 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння». Дакумент накіраваны на ўдасканаленне пенсійнага забеспячэння ў сацыяльна-дэмаграфічных умовах, што змяняюцца. Указам прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі — 58 гадоў; аналагічнае павелічэнне (на 3 […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: Лукашэнка наведаў Мінскі аўтамабільны завод

  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка наведаў ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынга «БелаўтаМАЗ». Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах развіцця прадпрыемства, а таксама аб арганізацыі зборкі розных мадэлей аўтамабіляў і пашырэнні наменклатуры выпускаемай прадукцыі. Прэзідэнт азнаёміўся з выстаўкай найноўшых узораў тэхнікі, што вырабляецца на прадпрыемствах машынабудавання, паразмаўляў з […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: адукацыя — у цэнтры ўвагі

  Сістэму адукацыі трэба ўдасканальваць на аснове дасягненняў, без рэформ і неабдуманых рашэнняў Удасканаленне сістэмы адукацыі павінна праходзіць на аснове існуючых дасягненняў, без рэформ і неабдуманых рашэнняў. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на праведзенай 1 красавіка нарадзе, прысвечанай актуальным пытанням развіцця сістэмы адукацыі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць тэмы развіцця адукацыі ў сучасных […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: Прэзідэнт падпісаў указ аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг

Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў гранічна дапушчальныя тарыфы ў 2016 годзе на 14 відаў ЖКП Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў гранічна дапушчальныя цэны (тарыфы) у 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг. Адпаведны ўказ нумар 107 «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 сакавіка. Указ прадугледжвае змяненне шасці тарыфаў на ЖКП. У мэтах зніжэння фінансавай […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: Лукашэнка наведаў СТАА «Камунарка»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка наведаў СТАА «Камунарка». Кіраўніку дзяржавы далажылі аб тым, як выконваюцца яго даручэнні па развіцці прадпрыемства, аб рэалізацыі мерапрыемстваў па рэканструкцыі і мадэрнізацыі СТАА «Камунарка» і павышэнні канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі. Прэзідэнт азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці новых відаў прадукцыі на мадэрнізаваным абсталяванні, з вытворча-эканамічным і фінансавым станам прадпрыемства. Аляксандр Лукашэнка […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: развіццё пенсійнай сістэмы Беларусі

Лукашэнка: будзе справядліва, калі павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіх Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць справядлівым, калі павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіх. Аб гэтым ён заявіў 10 сакавіка на нарадзе, прысвечанай абмеркаванню пытанняў развіцця пенсійнай сістэмы. «Але трэба ўлічваць усё: розніцу працягласці жыцця мужчын і жанчын, спецыфіку горада і вёскі, умовы працы ў некаторых сферах і […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: роля жанчыны ў сучасным грамадстве

Беларускія жанчыны з’яўляюцца прыкладам міласэрнасці і мудрасці, працавітасці і вернасці краіне 4 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні 8 Сакавіка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўніцам прыгожай палавіны чалавецтва. «Гэта свята асацыіруецца з абуджэннем прыроды пасля зімовага сну, прыгажосцю і вечным адраджэннем жыцця. І глыбока сімвалічна, што гэты цудоўны дзень прысвечаны менавіта вам — прыгожай палавіне чалавецтва», […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: вызначаны меры павышэння эфектыўнасці эканомікі Беларусі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ нумар 78 «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь». У дакуменце выкладзены сістэмныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі за кошт забеспячэння належнай якасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і зніжэння сабекошту прадукцыі, развіцця добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, росту і дыверсіфікацыі экспарту, рацыянальнага імпартазамяшчэння. Прадугледжваецца […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: меры ўрада павінны забяспечыць устойлівае развіццё

Рэзаць па-жывому людзей, адбіраючы апошнія грошы, нікому не дазволена Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не мае намеру адыходзіць ад абяцанняў, дадзеных у час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Аб гэтым ён заявіў 16 лютага на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу. «Я ўжо не раз падкрэсліваў, што нам трэба прытрымлівацца той палітыкі, якую мы абяцалі народу […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: у Беларусі створаны ўсе ўмовы для сертыфікацыі тавараў легпрама

У прэс-цэнтры БЕЛТА адбыўся брыфінг «Пацвярджэнне адпаведнасці тэхрэгламенту МС тавараў легпрама, рэалізуемых ІП на рынках». У падрыхтаваным да брыфінгу прэс-рэлізе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі паведамляецца, што ў Беларусі ёсць дастатковая інфраструктура органаў па сертыфікацыі вырабаў лёгкай прамысловасці (іх 26) і даследчых лабараторый (38). Такія даследчыя лабараторыі працуюць як у сістэме Дзяржстандарту, так і на базе арганізацый […]

Продолжить чтение

Тэма тыдня: пашырэнне прысутнасці ў інфармпрасторы — асноўная задача СМІ

Работа па пашырэнні кантэнту і прысутнасці ў інфармацыйнай прасторы — асноўная задача сродкаў масавай інфармацыі, заявіла 4 лютага журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч перад пачаткам калегіі ведамства. «СМІ трэба больш эфектыўна працаваць па галоўнай тэме — кантэнце. Гэта распаўсюджваецца на мультымедыйную прастору, кінапрастору, тэлебачанне. Напрыклад, тэлебачанне сёння значна шырэйшае, чым проста трансляцыя па тэлевізары. […]

Продолжить чтение