Дарыць цяпло сваёй душы другому, клапаціца аб дзецях — гэта, напэўна, нацыянальная рыса. І робіцца гэта па закліку сэрца. У апошнія летнія дні большасць з нас жыве ўжо вераснёўскімі клопатамі. Вось-вось пакліча званок за парты.
У Аляксандра Ахрыменкі дзве радасныя падзеі: па-першае, ён ужо другакласнік, па-другое, ранец з усімі пісьмовымі і канцылярскімі прыналежнасцямі, якія сабралі супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра, камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх, яму перадала намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка.