1 мая – Свята працы

Важное Грамадства

Дарагія жыхары Брагіншчыны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са Святам працы!

Гэты дзень стаў сімвалам яднання ўсіх працоўных незалежна ад прафесіі і пасады. Свята 1 Мая ўвасабляе павагу грамадства да людзей, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт нашай краіны. Ад таго, наколькі сумленна мы будзем ставіцца да сябе і да таго, што робім, залежыць наша сённяшняе жыццё і будучыня.

Асаблівыя словы падзякі – ветэранам, усім,  хто добрасумленна працаваў на карысць нашай вялікай і малой радзімы і пайшоў на заслужаны адпачынак.

Жадаем, каб у кожнага з вас была любімая справа. Няхай жыццё будзе напоўнена цікавай працай і творчасцю, смелымі задумамі і яркімі ідэямі. Няхай у кожным доме і ў цэлым у нашай краіне пануюць згода і разуменне.

Шчыра жадаем кожнаму з вас моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах, выдатнага настрою, шчасця і міру!

Сяргей КАРПЕНКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Іна МІХАЛЕНКА,

старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.