У Гомелі адбыліся абласныя спаборніцтвы па летнім мнагабор’і «Абаронца Айчыны». Свой спрыт, сілу і хуткасць на стадыёне «Луч» прадэманстравалі юнакі прызыўнога і дапрызыўнага ўзросту.
Удзел у першынстве прыняла і каманда Брагінскага раёна. Паказаўшы выдатны вынік: трэцяе месца. Такой навіной падзяліўся дырэктар Камарынскага ФСЦДіМ Мікалай Шубянок.
У ліку тых, хто ўнёс уклад у бронзавы поспех, – вучні Камарынскай, Малейкаўскай і Мікуліцкай сярэдніх школ.
Дыплом трэцяй ступені ў асабістым першынстве – у вучня Камарынскай СШ Максіма Буйневіча.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.