На Брагіншчыне прайшлі «Малыя алімпійскія гульні» сярод вучняў 3-х і 4-х класаў

Важнае Грамадства Спорт

Юныя спартсмены з усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна дэманстравалі свае здольнасці ў розных дысцыплінах: бегу на 30 м, скачках ў даўжыню з месца, кіданні мяча, бегу на 400 м (дзяўчынкі) і 600 м (хлопчыкі), «Залатой скакалцы» і эстафеце (4х100 м). Аб выніках расказаў дырэктар Камарынскага фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі Мікалай ШУБЯНОК.

Так, у асабістым заліку ў кіданні мяча лепшыя вынікі паказалі Маргарыта Марчанка і Раман Фурс з Малейкаўскай СШ. У скачках у даўжыню перамогу святкавалі Ганна Манжос і Давід Сініла з Брагінскай СШ.

На першую прыступку п’эдастала ў бегу на 30 м узняліся Ганна Палкіна (Малажынская СШ) і Ягор Іотчанка (Брагінская СШ).

Сярод дзяўчынак у бегу на 400 м першае месца – у Яніны Шыманінус (Брагінская СШ), у хлопчыкаў (600 м) – у Мацвея Рубахі (Камарынская СШ).

У спаборніцтвах «Залатая скакалка» і эстафеце (4х100 м) перамагла Брагінская СШ, а ў перацягванні каната лепшымі сталі вучні Малейкаўскай СШ.

У агульнакамандным заліку перамогу заваявала каманда Брагінскай СШ. Другое месца заняла Малажынская СШ, а трэцяе – Малейкаўская СШ.

Каманда-пераможца годна прадставіла раён на абласным узроўні. У паўфінале яна заваявала першае месца, а ў фінале паказала шосты вынік.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.