
Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, тэмпература паветра падымецца да +1°C. Вецер будзе паўночны, умераны – 4 метры ў секунду.
А вось ноччу варта чакаць пахаладання. Тэмпература паветра апусціцца да -7°C. Сіноптыкі прагназуюць пераважна воблачнае надвор’е, месцамі з праясненнямі. Ападкаў не чакаецца. Вецер захавае паўночны напрамак і хуткасць 4 м/с.
Атмасферны ціск на працягу сутак будзе вагацца ў межах ад 756 да 762 мм ртутнага слупа.

